15 траўня 2024, Серада, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок: Трымайцеся каранёў сваіх! (Аудыё)

6

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» запісаў песню «Шпак» для трэб’ют-альбома «Машынапіс», прысвечанага 40-годдзю расейскага калектыву «Машина Времени».

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце «Ляпісаў». Прэзентацыя альбома прайшла 11 лістапада ў Маскве, адзначае газета «Наша Ніва».

Чаму каманда абрала для выканання менавіта гэту песню, распавядае Сяргей Міхалок:

«Мы ж з Беларусі, -- кажа Міхалок. -- І нейкім таямнічым чынам усё, што выконваецца беларускімі артыстамі, пачынае разглядацца ў кантэксце нашай палітычнай атмасферы. Вось і песня «Шпак» атрымліваецца ледзьве не пра гурт «Ляпіс Трубяцкі», які, нягледзячы на магчымасці, ніколі не з’язджаў з роднага горада Мінска, трымаўся сваіх каранёў. «А он, чудак, не мог понять никак, куда улетать, зачем его куда-то зовут». Гэта пра нас».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках