17 траўня 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія эканамісты: «Для Лукашэнкі свінні важней за людзей»

22

Эксперты пракаментавалі выказванні беларускага кіраўніка адносна «рэвалюцыі ў свінагадоўлі».

Нагадаем, што 7 жніўня падчас працоўнай паездкі па Берасцейскай вобласці, звяртаючыся да дырэктара ЗТАА «Белдан» Наталлі Гаварковай, ён сказаў: «У свінагадоўлі з вашай гаспадаркі пачынаецца рэвалюцыя. Мы абралі галандскія і дацкія тэхналогіі ў якасці ўзору, па якім будзем перабудоўваць усю свінагадоўлю Беларусі».

Таксама Лукашэнка заявіў, што з 2011 года беларусы будуць жыць, як у Еўропе.

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка заявіў, што Аляксандр Лукашэнка клапоціцца пра свінняў больш, чым пра простых людзей.

«Замест таго, каб пабудаваць нармальныя дамы для працаўнікоў калгасаў і саўгасаў, Лукашэнку хвалюе больш прагрэс свінні і будаўніцтва для жывёлаў дацкіх свінакомплексаў», - лічыць эксперт.

«Я лічу, што спачатку неабходна паклапаціцца пра людзей, а не пра свінняў», - перакананы эксперт.

Леанід Заіка не верыць у словы беларускага кіраўніка, што «беларусы з 2011 года будуць жыць як у Еўропе». Эканаміст сцвярджае, што здаганяць Еўропу краіне прыйдзецца з «пазіцыі нізкага старту».

«У Беларусі вельмі шмат сродкаў сыходзіць на развіццё сельскай гаспадаркі, а прадукты харчавання ў суседніх краінах танней, чым у нас», - адзначыў аналітык.

«Сельская гаспадарка ў год атрымлівае больш за паўтары мільярды даляраў субсідыяў з кішэняў падаткаплацельшчыкаў, а рост сельскай гаспадаркі складае толькі дзесьці 6% з улікам росту коштаў», - адзначыў Леанід Заіка.

Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» дадаў, што ў рэспубліцы ў 2009 годзе зменшыўся попыт насельніцтва на прадукты харчавання на 5% у сувязі з вялікім ростам коштаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках