17 траўня 2024, Пятніца, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачнікі»: Настаўнікі мусяць насіць школьную форму і даваць прыклад вучням

44

Увядзенне формы для настаўнікаў у сярэдніх школах Беларусі - цалкам дапушчальная норма, вакол якой плануецца абмеркаванне, заяўляюць «дэпутаты».

Пра гэта сказаў журналістам старшыня сталай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Здановіч, перадае «Інтэрфакс».

«Асабіста я лічу, што ўвядзенне працоўнай формы для настаўнікаў цалкам рэальна. Рэч у тым, што перад настаўнікамі таксама стаіць праблема выбару вопраткі. Перадусім, гэта мусіць быць дзелавы стыль», - заявіў Здановіч.

«У большасці прафесій у людзей ёсць форма: гэта вайскоўцы, лекары, банкаўскія супрацоўнікі- пералік можна доўга працягваць. Не бачу нічога дзіўнага ў тым, што для настаўнікаў можа быць распрацаваная форма адзення», - сказаў «дэпутат».

Ён падкрэсліў, што канкрэтнае абмеркаванне гэтага пытання запланавана беларускімі «парламентарыямі» на найбліжэйшай сесіі ППНС, калі будзе разглядацца ў першым чытанні праект Кодэкса аб адукацыі.

«Ніхто не збіраецца ўсіх настаўнікаў апрануць у аднолькавую вопратку. Для пачатку гэта можа быць пэўная форма педагагічных супрацоўнікаў у асобных школах», - сказаў У.Здановіч. Неабходнасць адзінага стылю адзення для настаўнікаў ён растлумачыў тым, што «настаўнік выхоўвае вучняў сваім знешнім абліччам».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках