17 траўня 2024, Пятніца, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У небе над Гародняй свяціла тры сонцы (Фота)

15
У небе над Гародняй свяціла тры сонцы (Фота)

Незвычайная з'ява паўстала з-за марознага яснага надвор'я і туману.

Незвычайную атмасферную з'яву сёння маглі назіраць жыхары Гародні. Раніцай над горадам свяціла адразу тры сонцы! Для зімы гэта рэдкая атмасферная з'ява. А віной усяму вясёлка, якая дала незвычайны аптычны эфект - паргелій, ці несапраўднае сонца, паведамляе БелТА.

Дугападобную вясёлку з двума дадатковымі малюнкамі Сонца можна было назіраць на працягу некалькіх ранішніх гадзінаў ва ўсходняй частцы абласнога цэнтра. У Гроднааблгідрамеце кажуць, што ўзнікненне зімовай вясёлкі звязанае з ясным марозным надвор'ем і ранішнім туманам. Так, пры тэмпературы паветра мінус 10-13 градусаў у небе ўтварыліся дробныя ледзяныя крышталі, якія ў яркіх прамянях сонца павялі сябе як мільёны лінзаў.

Пры такім надвор'і маленькія плоскія шасціканцовыя ледзяныя крышталі, утварыўшыся ў верхніх пластах атмасферы, паступова апускаюцца на зямлю і, кружляючы, праламляюць сонечныя прамяні. Так узнікае вясёлка і яшчэ больш рэдкі аптычны феномен - эфект несапраўднага сонца, пры якім у небе назіраецца адно ці некалькі дадатковых выяваў Сонца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках