17 траўня 2024, Пятніца, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску выпусцілі «ідэалагічна правільную» гарэлку (Фота)

31

Менскі завод «Крышталь» папулярызуе колеры афіцыйнага сцяга пры дапамозе сваёй прадукцыі.

На этыкетцы гарэлкі «Богатырская» ад «Менск-Крышталь» прадказальна размешчана выява былінных волатаў. А вось што прыцягвае ўвагу, дык гэта колеравая гама. Як адзначае газета «Наша Ніва», на этыкетцы волаты на конях апранутыя ў чырвоныя і зялёныя строі, над іх галовамі лунае гэтых жа колераў сцяг. Чырвона-зялёны колер прысутнічае і ў загалоўнай літары назвы гарэлкі.

Гарэлку з аналагічнай назвай у Беларусі выпускаюць таксама ў Мазыры. Аднак на этыкетцы мазырскай гарэлкі няма ні волатаў, ні кветак афіцыйнага сцяга.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках