4 траўня 2024, Субота, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы сустрэўся з лідэрамі Саюза палякаў Беларусі

27
Прэзідэнт Польшчы сустрэўся з лідэрамі Саюза палякаў Беларусі

Падчас сустрэчы Лех Качыньскі заявіў, што сёння трэба казаць пра парушэнні ў Беларусі правоў не толькі палякаў, але ўсіх грамадзянаў краіны.

Прэзідэнт Польшчы сустрэўся 22 лютага ў сваёй рэзідэнцыі ў Варшаве з лідэрамі Саюза палякаў, якія пераследуюцца ў Беларусі, Анжалікай Борыс, Анджэем Пачобутам, Мячыславам Яскевічам і Ігарам Банцарам.

Як паведаміў сайту charter97.org з Варшавы Анджэй Пачобут, прэзідэнт Польшчы выказаў салідарнасць з польскай меншасцю, якая пераследуецца ў Беларусі, аднак адзначыў, што сёння ў Беларусі рэжымам Аляксандра Лукашэнкі парушаюцца правы ўсіх грамадзянаў.

«Прэзідэнт Польшчы запэўніў нас, што ён будзе звяртацца да кіраўнікоў Еўразвяза, каб тыя падтрымалі Саюз палякаў. Лех Качыньскі звярнуў увагу, што гэтая праблема датычыць не толькі палякаў, але і ўсіх грамадзянаў Беларусі, усёй беларускай грамадзянскай супольнасці. Мы са свайго боку падзякавалі прэзідэнту Польшчы за тыя дзеянні, якія робіць і ён асабіста, і іншыя палітычныя сілы краіны ў падтрымку Саюза палякаў Беларусі», - паведаміў Анджэй Пачобут.

Старшыня СПБ Анжаліка Борыс таксама заявіла ў інтэрв'ю сайту charter97.org, што прэзідэнт Польшчы будзе звяртацца да кіраўніцтва Еўразвяза з заклікам звярнуць належную ўвага на тое, што адбываецца ў Беларусі. 23 лютага Анжаліка Борыс правядзе шэраг сустрэчаў у Еўрапейскім Парламенце і Радзе міністраў Еўразвяза ў Брусэлі.

«Я хачу распавесці пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Мы ўжо пяць гадоў церпім ціск, зараз рэпрэсіі ўзмацніліся. Але сёння гэта не толькі праблема палякаў, гэта ўдар па ўсёй грамадзянскай супольнасці Беларусі. З намі сёння салідарныя ўсе апазіцыйныя сілы Беларусі. Мы за дыялог з Беларуссю, але калі беларускія ўлады хочуць мець стасункі з Еўропай, яны павінны захоўваць правы чалавека.

Калі Еўропа мае намер адкрыцца Беларусі, дык хай адкрываецца не ўладам, а, у першую чаргу, грамадзянам краіны – хай будуць спрошчаныя бюракратычныя працэдуры выдачы шэнгенскіх візаў, неабходна знізіць кошт візаў, трэба падтрымліваць грамадзянскую супольнасць, усіх, хто дзейнічае ў імя свабоды і дэмакратыі ў Беларусі», - адзначыла Анжаліка Борыс.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках