13 траўня 2024, панядзелак, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калінкіна: Улады ціснуць на незалежныя СМІ чужымі рукамі

8

Прычыны і магчымыя наступствы пікету ветэранаў у рэдакцыі «Народнай волі» пракаментавала шэф-рэдактарка выдання Святлана Калінкіна.

«Гэта адна з падзей вялікай кампаніі ціску на незалежныя СМІ. Проста на дадзеным этапе ўлада спрабуе гэта зрабіць не сваімі, а чужымі рукамі. Цяпер яны выкарыстоўвалі ветэранаў, якія заўсёды гатовыя ісці і абараняць ўладу», - сказала журналістка ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Паводле слощ Калінкінай, ветэраны нават патрабавалі, каб журналісты «Народнай волі» прыбралі кнігу Іллі Копыла з продажу. «Я ім патлумачыла, што мы гэтую кнігу не выдавалі, і што яны прыйшлі не па адрасе. Шчыра кажучы, было ўражанне, што некаторым з іх нават не патлумачылі, чаму яны павінны ісці пікетаваць «Народную волю». Відавочна, што шмат хто з іх нават не чыталі гэтую публікацыю.

Я не выключаю, што справа можа дайсці і да закрыцця незалежных СМІ і сайтаў. І гэта буде рабіцца быццам бы па патрабаванні грамадскасці. Зараз ідзе падрыхтоўчы этап, каб перад прэзідэнцкімі выбарамі і ў любы момант можна было закрыць любую незалежную газету, любы альтэрнатыўны сайт», - упэўненая Калінкіна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках