5 траўня 2024, Нядзеля, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Малерыюс: Ператрусы апазіцыянераў нагадваюць раман Кафкі

5

Тое, што адбылося з ініцыятывай «Гавары праўду», - яшчэ адно звяно ў ланцугу падзеяў, якія аддаляюць Беларусь ад еўрапейскіх дэмакратычных стандартаў.

Штефан Малерыюс, кіраўнік бюро фонду Адэнаўэра ў Вільні , якое з'яўляецца і прадстаўніцтвам фонду ў Беларусі, у інтэрв'ю «Нямецкай хвалі» назваў ператрусы ў офісах кампаніі «Гавары праўду» і масавыя затрыманні грамадзянскіх актывістаў 18 траўня і 19 траўня праявай абсурду і выказаў сваё бачанне прычынаў такіх дзеянняў беларускіх уладаў.

-- Як вы можаце пракаментаваць ператрусы ў офісах грамадзянскай ініцыятывы «Гавары праўду» і масавыя затрыманні яе актывістаў?

-- Гэта проста абсурдна. Актывістам кампаніі «Гавары праўду» прад'явілі пастанову на ператрус у сувязі з артыкулам 250 Крымінальнага кодэкса Беларусь - «Распаўсюд ілжывай інфармацыі ці ўвядзенне ў зман спажыўцоў». Усё нагадвае адзін з раманаў Франца Кафкі, дзе цалкам адсутнічае паняцце пра стандарты прававой дзяржавы і дэмакратычныя асновы.

- У чым вы бачыце прычыны ціску на прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з боку кіраўніцтва Беларусі?

- Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» афіцыйна існуе з лютага 2010 года, гэта арганізацыя з дакладнай структурай і выразнай стратэгіяй. Кампанія дзейнічае і ў рэгіёнах, дзе яна, перш за ўсё, спрабуе вырашаць праблемы шэраговых грамадзянаў, даносячы іх да палітыкаў. Зразумела, што за дзеяннямі арганізатараў кампаніі стаіць жаданне актывізаваць грамадзянскую супольнасць.

Беларускія ўлады гэта, натуральна, усведамляюць і бачаць тут небяспеку ўзнікнення альтэрнатыўных палітычных сілаў у краіне. Іх рэакцыя дае выразна зразумець, што Лукашэнка не гатовы аслабіць татальны кантроль над грамадствам, а таксама над ходам выбарчай кампаніі, якая неўзабаве распачнецца.

- Як Еўразвяз адрэагуе на дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да актывістаў кампаніі «Гавары праўду»?

- ЕЗ асуджае дзеянні беларускіх уладаў па ператрусе актывістаў кампаніі «Гавары праўду» гэтак жа, як і іншыя грубыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Я маю на ўвазе два смяротныя пакаранні ў сакавіку гэтага года, суд над прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам, уціск польскай меншасці ў краіне, а таксама непразрыстыя выбары ў мясцовыя саветы.

Тое, што адбылося з ініцыятывай «Гавары праўду», - яшчэ адно звяно ў ланцугу падзеяў, якія аддаляюць Беларусь ад еўрапейскіх дэмакратычных стандартаў. Тым не менш, я ўпэўнены, што гэтым разам, рэакцыя ЕЗ абмяжуецца заявамі, якія асуджаюць тое, што адбылося.

Пра ўжыванне якіх-небудзь абмежавальных мераў можна будзе казаць толькі ў кастрычніку гэтага года, калі Еўракамісія будзе зноў вырашаць, ці падаўжаць прыпыненне санкцыяў у дачыненні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў.

- Ці можна ў цэлым казаць пра паляпшэнне ўмоваў працы НДА ў Беларусі на фоне дэклараванага еўрапейска-беларускага дыялогу?

- Абсалютна не. Няма аніякіх прыкметаў таго, што сітуацыя для структураў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі хоць бы крыху палепшылася.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках