17 траўня 2024, Пятніца, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 15-тысячным Драгічыне таксама збіраюцца будаваць лядовы палац

63

Жыхары маленькага раённага гарадка ў Берасцейскай вобласці абураныя: на што сыходзяць бюджэтныя грошы?

Як распавёў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Драгічынскага раёна Дзмітрый Хаванскі, лядовы палац пабудуюць па праекце пружанскага. Усе комплексы будуць займаць тэрыторыю 2,5 га разам з пляцоўкамі і стадыёнамі. Будаўніцтва плануецца весці ў 2011-2012 гадах, перадае «Наша Ніва».

Некаторыя жыхары абураныя ідэяй будаўніцтва. У школе вёскі Імянін Драгічынскага раёна даўно збіраліся пабудаваць спартыўную залю. Зараз стала вядома, што грошы пойдуць на лядовы палац.

«У нас заняткі фізкультуры праходзяць на вуліцы. Як дождж ці зіма - у калідорах і класах, настаўнікі выкручваюцца як могуць. Навошта ў малым горадзе лядовы палац? Там усе школы з спартыўнымі залямі, якіх у сельскіх не хапае», - кажа мясцовая настаўніца.

Драгічын - райцэнтр у Берасцейскай вобласці з насельніцтвам 15 тысяч чалавек.

Усяго ў Беларусі ўжо пабудаваныя 23 лядовыя палацы.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках