17 траўня 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску перакулілася маршрутка (Фота, відэа)

8

Шэсць пасажыраў маршруткі пацярпелі ў ДТЗ у Менску, у адной з пацярпелых магчымы пералом хрыбетніка.

Маршрутнае таксі №1183-Т «ГЦ Ждановічы - АС Аўтазаводская», у выніку сутыкнення з легкавым аўтамабілем Alfa Romeo, перакулілася на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Карастаянавай 9 верасня, прыблізна ў 18.30, перадае interfax.by.

Як распавяла старэйшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Цыбіна, маршрутка ехала па вул. Арлоўскай у бок плошчы Бангалор, а аўтамабіль Alfa Romeo паварочваў налева з вул. Карастаянавай. Аўтамабілі сутыкнуліся, у выніку чаго маршрутка з пасажырамі перакулілася.

Следству яшчэ трэба высветліць, пры якіх абставінах адбылося сутыкненне. Цяпер вядома толькі тое, што ў выніку ДТЗ пацярпелі шэсць пасажыраў маршруткі, якіх шпіталізавалі з месца аварыі. У Alfa Romeo пасажыраў не было. Кіроўцы абодвух аўтамабіляў не пацярпелі.

Цікавы факт: на месцы здарэння абодва кіроўцы сцвярджалі, што ехалі на зялёны сігнал святлафора.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках