17 траўня 2024, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ажубаліс: Літва падтрымае грамадзянскую супольнасць Беларусі

7

Літва будзе працягваць актыўна падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі.

4 лютага міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс на міжнароднай канферэнцыі «Сустрэча міжнародных рэалізатараў Беларусі» (Belarus International Implementers Meeting) заявіў, што Літва будзе працягваць актыўна падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі.

«Вільня знаходзіцца бліжэй за ўсе сталіцы да Менска, і дзякуючы гэтай акалічнасці ў беларускіх няўрадавых арганізацый і дзеячаў грамадзянскай супольнасці з'яўляецца магчымасць уладкавацца тут і ажыццяўляць разнастайныя ініцыятывы на адлегласці. Літва паслядоўна падтрымлівае грамадзянскую супольнасць Беларусі і, без сумневаў, будзе працягваць гэта рабіць», - сказаў А. Ажубаліс.

Ён таксама адзначыў, што Літва гатовая супрацоўнічаць з іншымі дзяржавамі ў ажыццяўленні сумесных праграм для Беларусі, аб'ядноўваць намаганні донараў і паслядоўна імкнуцца да лепшых вынікаў.

Міністр А. Ажубаліс згадаў і пасяджэнне Рады ЕЗ па знешніх адносінах, якое прайшло 31 студзеня, падчас якога міністры прынялі рашэнне аб «замарозцы» віз і рахункаў прадстаўнікоў уладаў Беларусі, і ў той жа час аб адкрытасці ў адносінах да беларускага грамадства.

Па словах кіраўніка літоўскага знешнепалітычнага ведамства, Літва імкнецца да таго, каб пытанні спрашчэння выдачы Шэнгенскіх віз грамадзянам Беларусі вырашалася ў ЕЗ неадкладна і перамовы па гэтым пытанні былі б пачаты ў бліжэйшы час.

Міністр адзначыў, што расце важнасць дзеючага ў Вільні Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ). Па ягоных словах, гэты дзеючы ў выгнанні універсітэт з'яўляецца асноўным напрамкам дапамогі беларускай моладзі з боку Літвы.

“Дзейнасьць аднаго з лепшых праектаў ЕЗ - ЕГУ - павінная быць ўмацаваная, асабліва ў выпадку новых звальненняў выкладчыкаў і выключэнняў студэнтаў з беларускіх універсітэтаў", - казаў А. Ажубаліс.

На ягоную думку, падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі павінная быць больш прыкметнай і эфектыўнай. Такім чынам сфарміруецца спрыяльнае асяроддзе для сапраўдных дэмакратычных пераменаў і альтэрнатываў у Беларусі. Міністр адзначыў, што плануецца аднаўленне дзейнасці заснаванага ў 2007 годзе Фонду дэмакратыі і развіцця. Фонд аказваў б дапамогу асобам, што пацярпелі ад пераследу.

Міністр замежных спраў Літвы як Старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) заявіў, што Беларусь павінная больш шчыльна супрацоўнічаць з Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, Прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ. Ён таксама выказаў надзею на тое, што беларускія ўлады адменяць сваё рашэнне аб непадаўжэнні мандата Офіса АБСЕ ў Мінску.

Арганізатары канферэнцыі, якая прайшла 3-4 лютага ў Вільні, - Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы сумесна з Фондам імя Конрада Адэнаўэра, Нацыянальным фондам дэмакратыі і Соймам Літоўскай Рэспублікі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках