11 траўня 2024, Субота, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк спыніў валютныя ўгоды своп з камбанкамі

13
Нацбанк спыніў валютныя ўгоды своп з камбанкамі

Нацбанк Беларусі не ажыццяўляе ўгоды своп (прыцягненне валютных сродкаў у абмен на рублёвую ліквіднасць) з камерцыйнымі банкамі.

Пра гэта падчас анлайн-відэабрыфінга заявіў старшыня праўлення «МТБанка» Андрэй Жышкевіч, перадае БелаПАН.

Жышкевіч нагадаў, што Нацбанк сапраўды вельмі актыўна прыцягваў валютныя сродкі ў камерцыйных банкаў праз угоды своп. «На сёння шэраг такіх угод скончаны. Нацбанк, па нашых звестках, пунктуальна выконвае свае абавязацельствы перад камерцыйнымі банкамі ў межах пагадненняў», - сказаў старшыня праўлення «МТБанка».

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў межах папярэдніх перамоваў з МВФ Нацбанк узяў абавязацельствы скарачаць прапанову рублёвых рэсурсаў у эканоміцы.

«Таму цяпер угоды своп Нацбанкам спыненыя. Ён не прыцягвае валюту і, адпаведна, на рынку не размяшчаецца рублёвая ліквіднасць. Гэта кажа аб тым, што Нацбанк рацыянальна падыходзіць да кантролю за рызыкамі ў дачыненні да банкаўскай сістэмы», - сказаў Жышкевіч.

Ён таксама закрануў тэму множнасці курсаў. Банкі, па словах Жышкевіч, маюць пэўныя праблемы з множнасцю курсаў праз кліентаў. «Кожны кліент адчувае цяжкасці з доступам да валюты на біржы. Але банкі па магчымасці імкнуцца забяспечыць продаж», - цытуе банкіра БелаПАН.

Пры гэтым кіраўнік праўлення «МТБанка» падкрэсліў: «Чым раней адбудзецца абяцанае ўсталяванне адзінага курсу, тым прасцей будзе ўсёй эканоміцы і банкаўскай сістэме».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках