11 траўня 2024, Субота, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ прыспешвае Менск з адзіным курсам рубля

17
МВФ прыспешвае Менск з адзіным курсам рубля

Адзіны курс беларускага рубля да валюты можа быць ужо зараз усталяваны бязбольна для эканомікі рэспублікі.

Так лічыць сталы прадстаўнік МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна. Раней Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу выйсці на адзіны курс беларускага рубля да канца года.

«Сітуацыя на валютным рынку выклікае ў нас заклапочанасць. Мы лічым, што уніфікацыя валютнага курсу і ягоная гнуткасць могуць быць забяспечаны ў самы бліжэйшы час і без наступстваў для эканомікі», - заявіла Калядзіна на пасяджэнні Рэспубліканскага клуба дырэктараў 15 ліпеня ў Ракаве.

Яна перакананая, што на дадзены момант ніхто не ведае рэальнага курсу беларускага рубля. Аднак у МВФ перакананыя, што некаторыя паслабленні валютнага курсу ў выніку уніфікацыі не прывядуць да рэцэсіі ў беларускай эканоміцы. Уніфікацыя курсу, на ейную думку, павінная адбывацца з выкарыстаннем рынкавых механізмаў, за кошт балансу паміж попытам і прапановай. Разам з тым, Калядзіна выказала здагадку, што магчымае выкарыстанне механізму арганізацыі дадатковай біржавы сесіі. «Магчымы механізм арганізацыі дадатковай сесіі, але ён не зможа доўга дзейнічаць», - цытуе РІА «Новости» прадстаўніка МВФ.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках