9 траўня 2024, Чацвер, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянт у цывільным збіў актывіста ў ягонай кватэры

105
Міліцыянт у цывільным збіў актывіста ў ягонай кватэры

27 ліпеня 2011 грамадскі актывіст Аляксандр Вайцешак накіраваў заяву начальніку гарадской міліцыі Герасімовічу і ў пракуратуру горада Баранавічы.

У заяве паведамляецца, што 27 ліпеня ён прыйшоў у сваю кватэру, дзе ўжо яго чакаў невядомы ў цывільным, паведамляе ПЦ «Вясна».

Маці пацярпелага неабачліва адчыніла дзверы, а невядомы, без ейнага дазволу, уварваўся ў кватэру. На запыт, хто ён такі, незнаёмец адказаў, што пытанні тут будзе задаваць ён. У адказ на гэта Аляксандр Вайцешык паведаміў незнаёмцу, што ён ідзе выклікаць міліцыю і тэлефанаваць у пракуратуру. Калі, як паведамляецца ў заяве, Аляксандр Вайцешык пачаў выходзіць з кухні, незнаёмец напаў на яго і стаў закручваць рукі і наносіць удары па галаве і целе. Як зафіксавала судмедэкспертыза, усяго было нанесена 22 ўдары.

У гарадской міліцыі праваабаронца Карней Пятровіч і грамадскі актывіст Рыгор Грык спрабавалі выступіць у якасці ягоных прадстаўнікоў. Такое права прадугледжанае арт. 62 Канстытуцыі. Але следчы пракуратуры, які прыехаў у аддзел міліцыі, каб правесці апытанне, не дазволіў Карнею Пятровічу і Рыгору Грыку прысутнічаць пры гэтым. Актывісты лічаць, што такая забарона з'яўляецца парушэннем канстытуцыйнага права на юрыдычную дапамогу.

Зараз Аляксандр Вайцешык знаходзіцца ў гарадскім ізалятары часовага ўтрымання. Незнаёмы апынуўся маёрам міліцыі, які, магчыма, даказвае зараз, што Аляксандр Вайцешык аказаў супраціў работніку міліцыі. Грамадскі актывіст Віктар Сырыца лічыць, што дадзены інцыдэнт можа быць звязаны з тым, што Аляксандр Вайцешык адмаўляўся без позвы ісці другі раз на дактыласкапію.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках