13 траўня 2024, панядзелак, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі знікаюць гастарбайтэры з Брэста

36
У Расеі знікаюць гастарбайтэры з Брэста

За апошнія паўтара месяцы міліцыя зафіксавала 5 заяваў.

Пра шостага, 34-гадовага Алега Навуміка, піша газета «Ганцавіцкі час».

Ён паехаў на працу ў Маскоўскую вобласць у красавіку 2011 года. У апошні раз выйшаў на сувязь з маці 31 снежня. Сказаў, што чакае разліку за працу. З таго часу Алег не адказвае на тэлефанаванні і пакінутыя на аўтаадказчык паведамленні.

Маці знайшла па тэлефоне двух калегаў сына па працы - аднаго ў Дагестане, другога ў Малдове. Абодва атрымалі грошы і знаходзяцца дома, а вось Алега Навуміка няма.

Усяго за снежань мінулага і студзені гэтага года ў вышук заяўленыя пяцёра жыхароў Брэста, якія паехалі на заробкі ў Расею. Геаграфія паездак вялікая: Маскоўская вобласць, Калінінград, Сочы.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках