У Брэсце адключылі ТНТ
58- 19.01.2012, 17:56
Трансляцыя расейскага тэлеканала ТНТ у гарадскіх кабельных сетках спынілася з панядзелка, 16 студзеня.
Пра гэта паведамляе газета «Вячэрні Брэст».
Па словах уладальнікаў кабельных сетак, забарону на паказ ТНТ выдала Міністэрства інфармацыі. Чыноўнікі заявілі, што ў тэлеканала скончылася дзеянне ліцэнзіі.
Нагадаем, у Менску расейскі тэлеканал быў адключаны яшчэ 1 чэрвеня 2011 года. ААТ «Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі» перавяло ТНТ ў недасяжны для большасці пакет лічбавых праграм на частату 258 Мгц.
Назіральнікі адзначаюць, што на ТНТ у шоў «Камедзі-клаб» у апошні час часта адпускаюць жорсткія жарты на адрас Аляксандра Лукашэнкі і, магчыма, менавіта з гэтым звязаныя праблемы тэлеканала ў Беларусі.