Пракуратура Польшчы: трацілу на абломках Ту-154 не было
35- 30.10.2012, 17:24
Інфармацыя пра сляды трацілу на рэштках самалёта Качыньскага не пацвердзілася.
Польскія следчыя, якія працуюць у Смаленску, не пацвярджаюць наяўнасці трацілу на абломках прэзідэнцкага самалёта, паведаміў у аўторак прадстаўнік ваеннай пракуратуры Польшчы палкоўнік Ірэнеюш Шэленг, перадае агенцтва РАР.
«Толькі экспертыза ў лабараторыі дасць канчатковы адказ адносна выбуховых рэчываў» - сказаў Шэленг. Ён падкрэсліў, што няма падстаў для таго, каб рабіць высновы аб наяўнасці трацілу на абломках прэзідэнцкага самалёта.
Тым не менш пракуратура не абвяргае магчымасці, што ў абломках самалёта можа быць траціл.
«Хімічныя злучэнні, якія былі знойдзеныя на абломках, маглі быць прадуктамі выбуху, але канчатковыя дадзеныя стануць вядомыя пасля правядзення лабараторных даследаванняў», - дадаў Шэленг.