У «Белпошты» няма грошай на аўтаматычнае сартаванне лістоў
29- 4.10.2012, 15:04
Уся ўнутраная і міжнародная пошта апрацоўваецца і сартуецца ўручную.
У цяперашні час РУП «Белпошта» рыхтуе праект па стварэнні сартавальнага цэнтра ў Менску. Тэрміны яго рэалізацыі будуць не ў апошнюю чаргу залежаць ад крыніц фінансавання. «Але час Ч ужо надышоў», - адзначыла генеральны дырэктар прадпрыемства Ірына Саксонава.
Паводле яе слоў, у Беларусі ўся ўнутраная і міжнародная пошта па-ранейшаму апрацоўваецца і сартуецца ўручную, у той час як у Расеі і Казахстане, якія ўваходзяць разам з Беларуссю ў Мытны саюз, пабудаваны новыя лагістычныя цэнтры з найноўшым абсталяваннем, прызначаным для аўтаматызаванага сартавання і апрацоўкі пошты, піша БелТА.
«Мы пакуль толькі плануем такую мадэрнізацыю, каб параўнацца з узроўнем арганізацыі паштовай сувязі ў іншых краінах Мытнага саюза», - патлумачыла гендырэктар «Белпошты».