19 сакавiка 2024, aўторак, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Ваўкавыскам перакуліўся аўтобус з пасажырамі

21

ДТЗ адбылося на дарозе Баранавічы - Ваўкавыск сёння раніцай.

На месца здарэння выехала следча-аператыўная група РАУС, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі і супрацоўнікі раённага аддзела надзвычайных сітуацый. У выніку ДТЗ пацярпелі дзве жанчыны, піша auto.onliner.by.

«Аўтобус Zhong Tong належыць аднаму з гарадскіх прадпрыемстваў, - паведамілі ва УУС. - 59-гадовы кіроўца, які знаходзіўся за стырном, не ўлічыў дарожныя варункі і надвор'е, у выніку чаго дапусціў перакульванне аўтобуса ў левы ў кірунку руху кювет».

У выніку аварыі пацярпелі дзве жанчыны, 52-х і 27-мі гадоў. Сярод траўмаў - закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу, шырокая выцятая рана лобна-цемяннога абсягу і закрыты пералом ключыцы, пераломы 11-й і 12-й рабрын. Абедзве пацярпелыя былі адвезеныя ў траўматалагічнае аддзяленне раённай лякарні.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках