Беларускі дызель не пускаюць ва Украіну
13- 4.12.2012, 17:33
Органы Дзяржаўнай мытнай службы Украіны затрымліваюць афармленне дызельнага паліва (ДП) для асобных імпарцёраў.
Пра гэта паведамілі апытаныя агенцтвам «Інтэрфакс-Украіна» ўдзельнікі рынка.
«Дызель стаіць ужо дзён пяць, а можа, і больш. На мытні нічога не тлумачаць, нічога не гавораць. Проста закрываюць кабінеты і ўцякаюць», - сказаў дырэктар сеткі АЗС «Сучаснік» (АРК) Ленур Сетараў.
Паводле яго слоў, кампаніі не атрымоўваецца разтаможыць 40 цыстэрнаў дызпаліва, які паступіў з Беларусі.
Па дадзеных крыніцы агенцтва на рынку, праблемы з мытным афармленнем ДП адчувае і ТАА «Ромпетрал-Украіна» (Адэса).
«У Rompetrol да гэтага часу стаіць нерастаможаны бензін. А зараз яшчэ дадаліся і праблемы з дызелем: кампанія не можа аформіць танкер ДП - каля 5 тыс. тон», - адзначыў ён.
У прэс-службе Дзяржмытслужбы паведамілі, што складанасці з афармленнем грузу «Сучасніка» абумоўлены месцам яго знаходжання.
«Груз знаходзіцца на станцыі «Сімферопаль Грузавы». Гэта станцыя, дзе цыстэрны ніколі не афармляліся, дзе няма зоны мытнага афармлення паліва. Гэты груз з'яўляецца небяспечным, а на станцыі няма спецыяльнай зоны размяшчэння небяспечных грузаў. У цяперашні час Крымская мытня прадаставіла ўсе неабходныя каментары прадстаўнікам кампаніі», - адзначылі ў прэс-службе ведамства.
Пры гэтым у Дзяржмытслужбе пакуль не пракаментавалі сітуацыю з афармленнем ДП, імпартаванага Rompetrol.
Як паведамлялася, у пачатку лістапада Rompetrol, Socar Energy Ukraine і «КЛО» сутыкнуліся з затрымкамі ў мытным афармленні імпартаванага бензіну. Кампанія Rompetrol з 7 лістапада і да цяперашняга моманту чакае мытнай ачысткі 15 тыс. тон бензіну, астатнім гульцам ужо ўдалося вырашыць гэтую праблему.
Органы Дзяржмытслужбы з 19 па 23 кастрычніка таксама прыпынялі афармленне імпартных бензінаў. Тады з праблемай сутыкнуліся «ОККО», WOG, «Паралель», «Асі-ойл», «КЛО», іншыя буйныя пастаўшчыкі паліва.
На думку Асацыяцыі аператараў рынку нафтапрадуктаў Украіны, затрымкі ў афармленні імпартных бензінаў могуць стварацца для ўкаранення на рынак спецімпарцёра, які валодае эксклюзіўным правам афармлення на мытні.
Дзяржмытслужба абвяргае інфармацыю аб якіх-небудзь праблемах, звязаных з працэдурай мытнага афармлення імпартуемых у краіну бензінаў.