Дзясяткі самалётаў не могуць вылецець з Масквы праз снегапад
- 8.12.2012, 13:31
Снегапад сур'ёзна ўскладняе ў суботу працу аэрапортаў Маскоўскага авіяцыйнага вузла.
Паводле звестак інфармацыйнага табло аэрапорта "Унукава" на гэты момант затрыманыя вылеты каля 40 самалётаў, скасаваныя два рэйсы. Акрамя таго, прылёт двух рэйсаў у гэты аэрапорт скасаваны.
Паводле звестак інфармацыйнага табло аэрапорта "Дамадзедава", затрыманы вылет каля 30 самалётаў, скасаваны адзін рэйс. Акрамя таго, затрыманы прылёт у гэты аэрапорт каля 30 самалётаў, спазняюцца з прылётам больш за 40 рэйсаў, адзін скасаваны, паведамляе "Інтэрфакс".
Паводле звестак інфармацыйнага табло аэрапорта "Шарамеццева", затрымліваецца вылет двух самалётаў і прылёт двух рэйсаў.