17 траўня 2024, Пятніца, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ухналёў невыязны з-за «грамадзянскага пазову»

15
Ухналёў невыязны з-за «грамадзянскага пазову»

Намесніку старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валеру Ухналёву выезд з краіны забаронены ў сувязі з прад'яўленнем яму грамадзянскага пазову.

«Сёння я атрымаў даведку аб тым, што ўнесены ў спіс невыязных 5 сакавіка рашэннем Міністэрства юстыцыі. Прычына - прад'яўленне мне грамадзянскага пазову», - паведаміў Ухналёў БелаПАН.

Што гэта за пазоў і хто яго падаваў, палітык не ведае. У бліжэйшы час ён мае намер падаць скаргу ў суд і адпаведную заяву - у Мінюст.

Ухналёў быў затрыманы беларускімі памежнікамі 21 сакавіка на памежным пераходзе «Каменны Лог» пры спробе перасекчы беларуска-літоўскую мяжу на асабістым аўтамабілі. Памежнікі адмовілі яму ў выездзе з краіны, паставіўшы ў пашпарт адпаведны штамп.

Нагадаем, у сакавіку адмову на выезд за мяжу атрымалі таксама палітыкі Анатоль Лябедзька, Віктар Карняенка, Сяргей Калякін, Станіслаў Шушкевіч і Вінцук Вячорка, праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Алег Гулак, Гары Паганяйла і Андрэй Бандарэнка, журналісты Жанна Літвіна, Міхаіл Янчук і Андрэй Дынько.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках