17 траўня 2024, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даішнікі 25 разоў стралялі па грузавіку з чорным ломам

20
Даішнікі 25 разоў стралялі па грузавіку з чорным ломам

Супрацоўнікі ДАІ ўжылі табельную зброю для затрымання вадзіцеля «ЗІЛа» ў Мсціслаўскім раёне (Магілёўская вобл.), які вёз у Расею лом чорнага металу.

«Дзеля затрымання ў Мсціслаўскім раёне аўтамабіля «ЗІЛ», супрацоўнікі ДАІ ўжылі табельную зброю», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у ДАІ МУС Беларусі.

«Кіроўца адмовіўся падпарадкавацца патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі і спыніцца. Пасля чаго было здзейснена 7 папераджальных стрэлаў у паветра і 25 стрэлаў па колах аўтамабіля», - паведамілі ў ДАІ.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, кіроўца быў затрыманы.

У аўтамабілі «ЗІЛ» знаходзіўся лом чорных металаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, жыхар Крычава, 1982 года нараджэння, вёз рана раніцай на грузавіку лом чорных металаў».

Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

За мінулыя выходныя і пятніцу ў Беларусі затрымана больш за 500 п'яных кіроўцаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках