12 траўня 2024, Нядзеля, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік падатковай па Маскоўскім раёне пагарэў на хабары

24
Начальнік падатковай па Маскоўскім раёне пагарэў на хабары

Крымінальная справа ў дачыненні да намесніка начальніка падатковай інспекцыі па Маскоўскім раёне Менска.

Паводле звестак упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (УБЭЗ) МУС, падазраваны, працуючы намеснікам начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах (ІМПЗ), у верасні 2011 года атрымаў 1 тысячу даляраў у якасці хабару ад дырэктара прыватнага праектнага прадпрыемства.

Грошы перадаваліся за станоўчае вырашэнне пытання па пазапланавай праверке прыватнага прадпрыемства і зніжэнню сумы падаткаў, якія падлягаюць выплаце ў бюджэт, піша «Ежедневник».

Па факце дадзеных дзеянняў у дачыненні да намесніка начальніка ІМПЗ па Маскоўскім раёне г. Менска ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.430 Крымінальнага кодэкса Беларусі (атрыманне хабару, учыненае асобай, якая была раней судзімая за злачынствы, прадугледжаныя артыкуламi 430, 431 і 432 гэтага Кодэкса, альбо ў асоба буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказнае становішча).

Вядзецца расследаванне.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках