13 траўня 2024, панядзелак, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Парфянкоў чакае этапу ў калонію на Валадарцы

Васіль Парфянкоў чакае этапу ў калонію на Валадарцы

Палітвязень Васіль Парфянкоў чакае этапу ў следчым ізалятары № 1 па вуліцы Валадарскага ў Менску.

Гэта звычайная практыка, пры якой асуджаныя чакаюць накіравання ў калоніі ад тыдня да двух, піша ПЦ «Вясна».

9 жніўня міліцыя забрала Васіля Парфянкова, каб ён пачаў адбываць прызначанае судом пакаранне.

Нагадаем, 24 ліпеня Менскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананне ўмоў прэвентыўнага нагляду, устаноўленага судом.

29 траўня Васіль Парфянкоў быў асуджаны па артыкуле 421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суддзёй Першамайскага раёна Менска Сяргеем Бандарэнкай. Прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэнні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў устаноўлены за ім з 5 студзеня 2012 года. Падставай для гэтага стаў удзел Парфянкова ў грамадска-палітычным жыцці пасля таго, як ён у ліку іншых вязняў Плошчы-2010 быў вызвалены ў жніўні 2011 года ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі аб памілаванні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках