16 траўня 2024, Чацвер, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВТБ выкупіць долю ў беларускай «дачцэ» да канца года.

1
ВТБ выкупіць долю ў беларускай «дачцэ» да канца года.

Расейскі банк ВТБ плануе зачыніць пагадненне па выкупе дзярждолі ў «Банку ВТБ» (Беларусь) да канца года.

Пра гэта 14 жніўня старшыня праўлення беларускага банка Уладзімір Іваноў паведаміў журналістам, піша БелаПАН.

«Мы аднаўляем перамовы па гэтым пытанні і лічым, што пагадненне па выкупе дзярждолі ў нашым банку можа адбыцца да канца гэтага года», - сказаў Іваноў.

Пры гэтым ён прызнаў, што існуюць розныя меркаванні адносна рэалізацыі здзелкі.

«Банк ВТБ» (Беларусь) працуе на беларускім рынку з 1996 года і ўваходзіць у дзесятку найбуйнейшых банкаў краіны. Кантрольны пакет акцый (71,4%) належыць ААТ«Банк ВТБ» (Расея). Нарматыўны капітал банка на 1 ліпеня склаў 458,8 млрд. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 18,2%. Аб'ём рэсурснай базы за першае паўгоддзе вырас на 6,2%. Па аб'ёме пасіваў банк займае восьмае месца на банкаўскім рынку Беларусі.

Нагадаем, Беларусь плануе выкупіць у расейскага ВТБ беларускі «Банк Масква-Менск» і аб'яднаць яго з дзяржаўным «Белінвестбанкам». Пра гэта ў пачатку года паведаміла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках