banner1 banner1 banner1

23.08.2012

Журналістка БелТА з двума дзецьмі выкінулася з 9-га паверха (Фота) важная навіна 309

14:35, — Здарэнне

Журналістка БелТА з двума дзецьмі выкінулася з 9-га паверха (Фота)

(абноўлена) Страшная трагедыя шакавала сёння жыхароў дома № 76 па вуліцы Панчанкі ў Менску.

У адной з кватэр на дзевятым паверсе жанчына выкінулася з акна, прыхапіўшы з сабой дваіх малалетніх дзяцей.

- Па папярэдняй інфармацыі сям'я лічылася паспяховай. Жанчына знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку. Яна працавала журналістам БелТА. Зараз на месцы працуюць следчыя. Паводле папярэдняй інфармацыі прычынай трагедыі магла стаць пасляродавая дэпрэсія, - пракаментаваў «Комсомолке» начальнік Фрунзенскага РУУС Алег Гайдукевіч.

Дзецям было 2 і 7 гадоў. Іх маць, Мілена Ануфрыёнак, у апошні час канфліктавала з былым мужам, які хацеў забраць дзяцей к сябе. У бліжэйшы час будзе распачата крымінальная справа.

Старонка ў сацыяльнай сетцы журналісткі запоўненая аўдыёзапісамі скайп-семінараў для барацьбы з фобіямі і неўрозамі. У «Кантакт» Мілена апошні раз заходзіла сёння раніцай у 3:36.

На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група Фрунзенскага РУУС Менска. Спробы атрымаць якія-небудзь каментары ў міліцыянтаў не ўвянчаліся поспехам: яны паведамілі толькі, што справу будзе расследаваць Упраўленне Следчага камітэта па Фрунзенскім раёне сталіцы. Туды і варта звяртацца за інфармацыяй праз некалькі гадзін. Больш за тое, здымаць на месцы здарэння работнікі міліцыі катэгарычна забаранілі.

У двары дома па вуліцы Панчанкі, 76 працуе таксама брыгада экспертаў-крыміналістаў. Патрапіць у кватэру загінулай удалося толькі з дапамогай супрацоўнікаў МНС - жыллё на дзевятым паверсе дома апынулася зачыненым знутры. Ратавальнікі падняліся ў кватэру з дапамогай аўталесвіцы і адкрылі міліцыянтам дзверы.

Целы загінуўшых ляжаць на газоне з задняга боку дома. З імі працуюць эксперты-медыкі. Прыбыла ў Сухарава і брыгада «хуткай», праўда, яе работнікам заставалася толькі канстатаваць смерць усіх траіх.

У цяперашні час супрацоўнікі міліцыі ходзяць па кватэрах дома і апытваюць суседзяў. Атрымаць іншых звестак аб загінулай жанчыне і яе дзецях карэспандэнту TUT.BY пакуль не ўдалося.

Напісаць каментар (309)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




Надвор'е ў Беларусі

   20.05   21.05 
Брэст Ясно+30
+13
Возможен дождь+24
+12
Віцебск Гроза+25
+16
Дождь+24
+15
Гомель Солнечно+28
+17
Ясно+25
+15
Гродна Ясно+28
+15
Возможен дождь+22
+12
Мінск Возможна гроза+26
+13
Ясно+25
+10
Магілёў Возможна гроза+25
+13
Гроза+26
+13

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  19.05.13  20.05.13
EUR11 150,0011 150,00
USD8 670,008 670,00
RUB276,00276,00


Учора на сайце:

наведвальнікаў 92864
праглядаў 610308
наведванняў 158208

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: