13 траўня 2024, панядзелак, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Васіля Парфянкова этапавалі

4
Палітвязня Васіля Парфянкова этапавалі

Вязень Плошчы Васіль Парфянкоў, вызвалены ў жніўні 2011-га, зноў адпраўлены за краты.

Сёння ў 7:50 раніцы Васіль Парфянкоў паспеў патэлефанаваць сваёй знаёмай Вользе і паведаміць, што за ім прыйшла міліцыя каб этапаваць у арыштны дом.

Васіль таксама выказаў меркаванне, што сёння на працягу дня ён будзе чакаць этапу ў РУУС Першамайскага раёна Менска. Пазней у яго адабралі мабільны тэлефон і адвялі, паведамляе «Радыё Свабода».

24 ліпеня Менскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананне ўмоў прэвентыўнага нагляду, устаноўленага судом.

29 траўня Васіль Парфянкоў быў асуджаны па артыкуле 421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суддзёй Першамайскага раёна Менска Сяргеем Бандарэнкам. Прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэнні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў устаноўлены за ім з 5 студзеня 2012 года. Падставай для гэтага стаў удзел Парфянкова ў грамадска-палітычным жыцці пасля таго, як ён у ліку іншых вязняў Плошчы-2010 быў вызвалены ў жніўні 2011 года ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі аб памілаванні.

Васіль Парфянкоў прымаў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 года. Быў затрыманы 4 студзеня 2011 года па абвінавачванні ва ўдзеле ў «масавых беспарадках». Да суда знаходзіўся ў следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску.

17 лютага суддзя Фрунзенскага суда Менска Вольга Комар асудзіла Парфянкова на 4 гады зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Таксама ён павінен кампенсаваць страты - 14 мільёнаў 700 тысяч рублёў за нібыта пашкоджаны будынак. Грошы на штраф сабралі салідарныя з палітвязнем людзі.

Адбываў пакаранне ў Аршанскай калоніі № 8. Яго вызвалілі з калоніі 13 жніўня 2011 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках