6 траўня 2024, панядзелак, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Arche падае дакументы на перарэгістрацыю

2
Arche падае дакументы на перарэгістрацыю

Сёння прадстаўнік рэдакцыі гісторык Алесь Пашкевіч нясе ў Мінінфармацыі дакументы на рэгістрацыю.

За апошнія два месяцы гэта будзе другая спроба аднавіць ліцэнзію выдання. Па словах Пашкевіча, значных зменаў у канцэпцыі выдання не плануецца.

«Нейкіх радыкальных зменаў пакуль не плануецца. А там - пажывём-пабачым. Усё залежыць ад таго, наколькі нам удасца і ў якім фармаце аднавіць працу», - сказаў Алесь Пашкевіч у інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Нагадаем, што праблемы ў часопіса пачаліся ў верасні 2012 года. Рэдактара выдання Валерыя Булгакава абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. У кастрычніку ў яго дома арыштавалі больш за 5000 асобнікаў кніг, а ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў выклікалі заснавальніка Arche Андрэя Дынько. Пасля гэтага Булгакава вызвалілі ад пасады рэдактара, каб выратаваць часопіс. Тым не менш у той жа дзень ДФР заблакаваў рахункі выдання.

Новым рэдактарам часопіса хацелі зрабіць Алеся Пашкевіча. Але Мінінфармацыі заявіла, што ён не адпавядае патрабаванням, якія вылучаюцца да такой пасады.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках