2 траўня 2024, Чацвер, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Золатавалютных рэзерваў засталося на два месяцы

37
Золатавалютных рэзерваў засталося на два месяцы

Эканаміст Леанід Злотнікаў прагназуе на 2014 год курс даляра ў 12-13 тысяч рублёў.

Апошнія шэсць месяцаў, пачынаючы з чэрвеня, у Беларусі назіраецца плаўнае паслабленне курсу беларускага рубля да даляра. Даляр вырастаў штомесяц прыкладна на 100 рублёў. Пры захаванні дадзенай тэндэнцыі афіцыйны курс даляра да канца 2013 года можа скласці 9500 рублёў. Улады абяцаюць, што кошт амерыканскай валюты ў наступным годзе не перавысіць 9800 рублёў, піша БелаПАН.

Эканаміст Леанід Злотнікаў пракаментаваў сітуацыю, якая склалася, і прагнозы Нацбанка сайту eurobelarus.info.

- Леанід Канстанцінавіч, ці існуюць аб'ектыўныя прычыны для падобнага аптымізму Нацбанка?

- Найбольш верагодна, што не.

- Раз вы сумняваецеся, што сярэднегадавы курс даляра ў наступным годзе складзе 9.800 рублёў, то якія вашы прагнозы?

- Прагноз у дадзеным выпадку можа быць толькі ўмоўным: вы ж не можаце даць стоадсоткавы прагноз на заўтра.

Калі сённяшняя сітуацыя кансервуецца, то вялікай падтрымкі не будзе ні з Захаду, ні з Усходу. І з Захаду, і з Усходу патрабуюць, каб беларускае кіраўніцтва скарачала даходы насельніцтва і падтрымку дзяржпраграм. Пры кансервацыі цяперашняй сітуацыі валюты будзе недастаткова для падтрымання цяперашняга ўзроўню жыцця, такім чынам, інфляцыя і курс даляра будуць расці.

Развіццё падзей залежыць ад мноства фактараў: ці атрымаецца прыватызаваць дзяржпрадпрыемствы, прыцягнуць інвестыцыі і крэдыты? Калі валюты апынецца недастаткова, то курс даляра дасягне 12-13 тысяч за даляр. Любая дзяржава, любы фінансавы інстытут укладвае грошы ў выгадныя праекты. А хто будзе пазычаць нам, ведаючы, што ў выніку мы ўсё роўна праямо гэтыя грошы?

- На які курс даляра мы выходзім да канца 2013 года?

- Да канца года, пры жаданні ўрада і Нацбанка, курс даляра, які існуе, можна захаваць - золатавалютных рэзерваў на два месяцы хопіць. Але калі золатавалютныя рэзервы (ЗВР) будуць траціцца як у кастрычніку (500 мільёнаў даляраў), урад запанікуе і паспрабуе распачаць пэўныя меры.

Беларускі ўрад спадзяецца атрымаць да канца 2013 года апошні транш Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры 440 мільёнаў даляраў. Ён баіцца даводзіць ЗВР да небяспечнай рысы ў 5 мільярдаў даляраў - у гэтым выпадку ніхто крэдытаў наогул не дасць. Ужо і зараз ніхто даваць не хоча.

Сітуацыю можна ахарактарызаваць як няўстойлівую, магчымыя варыянты. Магчыма, давядзецца зацягнуць паясы і расходаваць ЗРВ адначасова. Што, у сваю чаргу, выкліча паніку сярод насельніцтва: людзі пабягуць у банкі за ўкладамі і будуць хаваць іх у скарбонках.

Вы паглядзіце: устаноўленыя вар'яцкія, нерэальныя стаўкі па дэпазітах. Гэта стварае нервовасць на валютным рынку. А дзе нервовасць, там і паніка.

Адзначым, што ў кастрычніку золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь скараціліся на 574,6 млн. даляраў і на 1 лістапада 2013 года склалі 6813,1 млн. даляраў ЗША. З пачатку года зніжэнне ЗВР склала 1281,9 млн. даляраў. Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце склалі 3780,9 млн. даляраў ЗША, знізіўшыся на 365,7 млн. даляраў ЗША за кастрычнік. Манетарнае золата знізілася на 1,3 млн. даляраў ЗША да 1851,3 млн. даляраў ЗША. Іншыя актывы склалі 611,1 млн. даляраў ЗША, знізіўшыся на 209,0 млн. даляраў ЗША. СДР (спецыяльныя правы запазычання МВФ) практычна выраслі на 1,4 млн. даляраў ЗША да 569,7 млн. даляраў ЗША на 1 кастрычніка.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках