2 траўня 2024, Чацвер, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цырк дзю Салей вяртаецца ў Менск (Відэа)

15
Цырк дзю Салей вяртаецца ў Менск (Відэа)

Канадскі цырк, які заваяваў сэрцы людзей усёй планеты, выступіць у беларускай сталіцы 20-23 сакавіка 2014 года на сцэне спарткомплексу «Менск-Арэна».

Пра гэта паведамілі БелТА арганізатары.

Адчуванні гармоніі свету, яднання чалавека і прыроды Цырк дзю Салей пачарпнуў у кітайскага цырка з 3000-гадовай гісторыяй і віртуозна ўвасобіў у захапляльным шоў «Драліон». Прадстаўленне з аншлагамі ўжо прайшло ў дзесятках краін.

Перавесці яго назву на рускую мову можна як «Драколев», бо перад гледачамі разгортваецца відовішчнае палатно, на якім дапаўняюць адзін аднаго такія розныя і несумяшчальныя Усход і Захад - Дракон і Леў. Галоўнымі дзеючымі асобамі шоу сталі божаствы, якія ўвасабляюць чатыры стыхіі.

Адточанае майстэрства акрабатаў, шчырая ігра артыстаў і музыкаў розных краін, якіх сабраў Цырк дзю Салей у сваю легендарную трупу, пакідаюць незгладжальнае ўражанне ў гледачоў усіх узростаў. Гэта тэатр і цырк на адной сцэне, дзе публіцы прадстаўленае мастацкае змешванне фарбаў каларытных вулічных імпрэз і цудоўнага цыркавога мастацтва.

Уяўны свет Цырка дзю Салей не мае межаў, гэта сусвет фантазіі, дзе кожны нумар ператвараецца ў іскрыстае свята і прымушае застыць у чаканні чараўніцтва.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках