2 траўня 2024, Чацвер, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калінін: Увядзенне падатку на аўто - справядлівая мера

92
Калінін: Увядзенне падатку на аўто - справядлівая мера

Увядзенне новага транспартнага падатку ў Беларусі можна чакаць у 2014 годзе.

Пра гэта сёння журналістам у Менску паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, перадае БелТА.

Урад прапаноўвае для паляпшэння якасці беларускіх дарог увесці такую меру, паколькі сродкаў, якія выдзяляюцца з рэспубліканскага бюджэту на ўтрыманне дарог недастаткова. «Калі грамадзяніну-аўтаўладальніку прадастаўляюць камфортныя ўмовы праезду па тэрыторыі рэспублікі, за гэта трэба плаціць. Мы лічым гэта справядлівым», - сказаў віцэ-прэм'ер. Ён звярнуў увагу, што да гэтага часу ў Беларусі такога плацяжу не было. Яго велічыня будзе залежаць ад некалькіх фактараў.

Па словах Анатоля Калініна, прыватныя асобы будуць уносіць адпаведную пошліну пры праходжанні дзяржтэхагляду.

Адказваючы на пытанне, ці будуць прадугледжаныя льготы для пенсіянераў, віцэ-прэм'ер сказаў: «Гэта добрае пытанне. Пакуль мы яго не разглядалі».

Нагадаем, пра тое, што ўлады плануюць увесці дзяржпошліну за допуск аўтамабіля да дарожнага руху, стала вядома 12 лістапада. Пра гэта заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Беларусі Алег Селіверстаў.

«Прапануецца ўвесці дзяржпошліну за выдачу дазволу на ўдзел аўтамабіля ў дарожным руху. Гэта разавы плацёж, ён будзе залежаць ад вагі аўтамабіля і выплачвацца па-за залежнасці ад таго, ідзе гаворка пра легкавыя або грузавыя аўтамабілі», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках