13 траўня 2024, панядзелак, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багданкевіч: Штучны курс рубля вядзе да катастрофы

66
Багданкевіч: Штучны курс рубля вядзе да катастрофы

Стабільнасць на валютным рынку з'яўляецца хваравітай тэмай для беларускага кіраўніка.

Сёння на нарадзе Лукашэнка публічна агучыў свае ранейшыя папярэджанні Міхаілу Мясніковічу і Надзеі Ермаковай.

«Сёння я шчыра скажу, пра што папярэджваў старшыню праўлення Нацбанка і прэм'ер-міністра. За стабільнасць на валютным рынку адкажуць яны абодва і банкіры, якіх яны вызначылі (гэта дзесятак ці паўтара), - заявіў ён. - А то ў нас банкі самі па сабе развіваюцца, ці бачыце, жывуць у рынкавай эканоміцы, а народ і дзяржава сама па сабе. Як быццам банкі грошы не зарабляюць ад эканомікі Беларусі».

«У гэтых словах выразна чытаецца неразуменне эканамічных працэсаў кіраўніком беларускай дзяржавы. Штучна трымаць завышаны курс рубля - шлях да катастрофы», - каментуе сітуацыю «Радыё Свабода» экс-старшыня праўлення Нацбанка Станіслаў Багданкевіч.

«Ва ўсім свеце - цывілізаваным і нецывілізаваным - курс залежыць ад стану эканомікі. Як толькі пачаліся паляпшэнні з эканамічнай сітуацыяй у Еўропе, курс еўра пачаў павышацца. Тое ж самае адбываецца і з курсам даляра. На гэты конт ёсць фундаментальныя навуковыя палажэнні», - кажа Багданкевіч.

«А штучна трымаць курс можна. Але толькі пры планавай, адміністрацыйнай эканоміцы, пры гэтым наносячы шкоду ўсёй эканоміцы. Не Нацбанк жа вінаваты, што ўрад плаціць зарплаты, не звяртаючы ўвагу на тое, што прадпрыемствы выпускаюць неканкурэнтаздольную прадукцыю, што не расце прадукцыйнасць. Гэта ўсё вынік менавіта лукашэнкаўскай мадэлі эканомікі», - адзначыў эксперт.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках