12 траўня 2024, Нядзеля, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы рванулі за мяжу: на межах вялізныя чэргі

88
Беларусы рванулі за мяжу: на межах вялізныя чэргі

Сотні легкавых аўтамабіляў стаяць у чэргах на выезд з Беларусі ў Польшчу і Літву.

Вялізныя чэргі з легкавых аўтамабіляў сабраліся на памежных пераходах з Літвой і Польшчай раніцай 7 лістапада.

У прыватнасці, па дадзеных інтэрактыўнага сэрвісу на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, у чэргах на выезд у Літву ў «Катлоўцы» па стане на 9.00 раніцы стаяць 160 легкавых аўтамабіляў, у «Каменным логу» - 140 аўто, у Беняконях - 80, у Прывалцы - 100 аўто.

«Мяжу ўсё яшчэ не здолелі прайсці тыя, хто прыехаў у тры гадзіны ночы. За апошнія 2 гадзіны памежнікі прапусцілі ўсяго некалькі аўтамабіляў», - з абурэннем паведамілі interfax.by відавочцы, якія стаяць у чарзе памежпераходу «Каменны Лог».

Па іх словах, беларускія памежнікі спасылаюцца на павольную працу літоўскіх памежнікаў.

У той жа час, адзначаюць відавочцы, мяжу па-за чаргой перасякаюць аўтамабілі, уладальнікі якіх спасылаюцца на наяўнасць спецпрапускоў. «Раніцай адначасова на памежным пераходзе сабралася каля дзесятка аўтамабіляў, якія паспрабавалі перасекчы мяжу, абыходзячы агульную чаргу», - паведаміў адзін з відавочцаў.

Не лепшая сітуацыя і на мяжы з Польшчай. На памежным пераходзе «Брузгі» ў чарзе стаяць 250 аўтамабіляў, у «Бераставіцы» - 170, «Брэст-Цярэспаль» - 100, «Дамачова» - 25, «Пясчатка» - 45.

«Ні тэхнічных, ні рэсурсных праблем на памежных пунктах пропуску ў нас няма. Таксама ў нас няма афіцыйнай інфармацыі пра тое, што падобныя праблемы паўсталі ў літоўскіх ці польскіх памежнікаў. Мяжа працуе ў штатным рэжыме. Чэргі паўсталі на ўсіх напрамках у сувязі з тым, што колькасць жадаючых наведаць суседнія краіны значна перавышае прапускную магчымасць памежпераходаў - па папярэдніх ацэнках, прыкладна ў 2 разы», - паведаміў прэс-сакратар Дзяржпамежкамітэта Аляксандр Цішчанка.

Што тычыцца спецпрапускоў, то дазвол на перасячэнне мяжы, па словах Цішчанкі, выдаецца толькі суб'ектам знешнеэканамічнай дзейнасці. Пры гэтым яны павінны дакументальна пацвердзіць, што іх паездка звязаная з працай, а не з жаданнем наведаць, скажам, «Акропаліс», - падкрэсліў Цішчанка.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках