10 траўня 2024, Пятніца, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ксёндз Лазар служыць у касцёле ў Вілейцы

8
Ксёндз Лазар служыць у касцёле ў Вілейцы

Пасля вызвалення пад падпіску аб нявыездзе Уладзіслаў Лазар служыць у касцёле Узвышэння святога крыжа ў Вілейцы.

Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі прэс-сакратара Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Юры Санько, піша «Наша Нiва».

У пачатку снежня яшчэ не было вядома, у якой парафіі будзе служыць ксёндз Лазар.

4 снежня ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі паведамілі, што «паводле ўзгаднення з Генеральнай пракуратурай 3 снежаня абвінавачанаму Уладзіславу Лазару на падставе артыкула 119 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса змененая мера стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе і належныя паводзіны. Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да святара працягваецца», піша БелаПАН.

Нагадаем, аб арышце ксяндза стала вядома праз некалькі дзён пасля таго, як Лукашэнка 26 ліпеня паведаміў журналістам, што супрацоўнік беларускіх спецслужбаў затрыманы за працу на замежныя дзяржавы.

Уладзіславу Лазару ставяць у віну перадачу грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць іншай краіны.

Пра яго вызваленні з СІЗА КДБ стала вядома вечарам 3 снежня.

Ксёндз Лазар - грамадзянін Беларусі, вучыўся ў Гродзенскай семінарыі, затым у Польшчы. У красавіку гэтага года быў прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Спаслання Духа Святога ў Барысаве. Раней служыў у Мар'інай Горцы і Рудзенску (Пухавіцкі раён Менскай вобласці).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках