17 траўня 2024, Пятніца, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У метро пачалі прадаваць праязныя на некалькі паездак

12
У метро пачалі прадаваць праязныя на некалькі паездак

З 1 студзеня праязныя на аснове радыёкартак у менскім метро можна будзе купіць на пэўную колькасць паездак - ад 5 да 60.

Такому варыянту праязнога аддадуць перавагу людзі, якія нячаста карыстаюцца паслугамі падземкі, паведаміў агенцтву «Менск-Навіны» начальнік КУП «Менскі метрапалітэн» Расціслаў Юрэня.

Як і ў квітках на пэўны тэрмін, у новых прадугледжаныя зніжкі: чым больш на іх «запампоўваецца» паездак, тым яны танней. Так, кошт 5 паездак (без уліку закладнога кошту радыёкарткі) - 14 700 рублёў, 10 - 28 500, 20 - 55 800, 30 – 81 900, 40 - 106 800, 50 - 130 500, 60 - 153 000 рублёў.

Аднак, удакладнілі ў метрапалітэне, тэрмін дзеяння такіх праязных абмяжоўваецца двума месяцамі, гэта значыць паездкі, якімі папоўнілася бескантактная смарт-картка, трэба выкарыстоўваць на працягу гэтага перыяду.

Радыёкарткі можна будзе абмяняць у касах метро, а як мяркуецца з лютага - яшчэ і папоўніць ў тэрміналах самаабслугоўвання на станцыях.

Сёння ў менскім метрапалітэне акрамя жэтонаў на адну паездку дзейнічаюць праязныя на аснове магнітных і радыёкартак (БСК) на 10, 15, 30 дзён. Прычым дата пачатку тэрміну дзеяння праязнога на аснове БСК на любы з гэтых перыядаў, а на аснове магнітнай карткі - на 10 дзён можа быць вызначаная пасажырам пры куплі квітка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках