10 траўня 2024, Пятніца, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ксёндз Лазар: Я ні ў чым не вінаваты

13
Ксёндз Лазар: Я ні ў чым не вінаваты

Уладзіслаў Лазар вядзе службы ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы.

Улады па-ранейшаму падазраюць яго ў дачыненні да шпіянажу, за што паўгода пратрымалі ў турме КДБ. Ксёндз не можа гаварыць аб драбніцах сваёй справы. Пра гэта ён заявіў журналістам «Нашай Нiвы», якія наведалі Вілейку.

«Следства доўжыцца. Нічога казаць не магу што да справы. А то ў нас могуць і назад пасадзіць. Адно скажу: я ні ў чым не вінаваты», - сказаў Уладзіслаў Лазар.

Ксёндз кажа, што атрымліваў некаторыя газеты, даходзілі «Аргументы і факты», каталіцкія выданні. Ён падзякаваў усім, хто асвятляў ягоную справа.

Нагадаем, аб затрыманні ксяндза Уладзіслава Лазара стала вядома праз некалькі дзён пасля выступу Лукашэнкі 26 ліпеня. Тады кіраўнік паведаміў журналістам пра тое, што супрацоўнік беларускіх спецслужбаў арыштаваны за працу на замежныя дзяржавы. Пасля 6 месяцаў зняволення Уладзіслаў Лазар выйшаў на волю, але справа яшчэ не закрытая.

Фота: «Наша Нiва»

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках