17 траўня 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ды ўкраінцы правялі акцыю ў цэнтры Прагі

3

Супольная акцыя украінцаў і беларусаў у падтрымку ўдзельнікаў Еўрамайдану прайшла ў сталіцы Чэхіі.

Яна адбылася 25 снежня, паведамляе «Радыё Свабода».

Прадстаўнікі ўкраінскай абшчыны «Свои» і сябры беларускай дыяспары правялі пікет на Вацлаўскай плошчы каля Нацыянальнага музея Чэхіі.

Беларусы трымалі плакаты, на якіх былі надпісы «Вы павінны перамагчы», «Беларусі патрэбен ваш прыклад», «Змагайся за сваіх» ды іншыя. Таксама ў руках удзельнікаў акцыі былі сцягі Беларусі, Украіны і ЕЗ.

Масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве ды іншых рэгіёнах суседняй краіны пачаліся 21 лістапада пасля абвяшчэння ўрадам аб прыпыненні падрыхтоўкі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, якое планавалася аформіць на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні. Улады краіны некалькі разоў спрабавалі спыніць іх сілавымі метадамі, зачысціўшы Майдан Незалежнасці ад намётаў і актывістаў апазіцыі. Аднак, людзі застаюцца ў цэнтры Кіева, а акцыі доўжацца ўжо другі месяц.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках