4 траўня 2024, Субота, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве студэнты ўніверсітэта Драгаманава заблакавалі ўваход у ВНУ

17
У Кіеве студэнты ўніверсітэта Драгаманава заблакавалі ўваход у ВНУ

Яны скандуюць «Забастоўка!», «Банду гэць!».

Каля 200 студэнтаў Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Драгаманава заблакавалі ўваход у ВНУ і заклікаюць усіх выкладчыкаў і студэнтаў на акцыю пратэсту на Майдан Незалежнасці.

Студэнты скандуюць «Забастоўка!», «Банду гэць!», пішуць podrobnosti.ua.

Нагадаем, у Кіеве праходзіць пікет каля дзяржустановы Вярхоўнай рады. У бок Рады станам на 8 раніцы накіравалася калона з каля 6,5 тысячы мітынгоўцаў супраць улады. Каля сцэны насупраць Марыінскага палаца таксама знаходзіліся каля 1,5 тысячы чалавек-прыхільнікаў Партыі Рэгіёнаў, яны абвясцілі бестэрміновую акцыю.

Фота: AP

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках