4 траўня 2024, Субота, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын звольніў свайго дзядзьку і пакараў смерцю яго паплечнікаў

28
Кім Чэн Ын звольніў свайго дзядзьку і пакараў смерцю яго паплечнікаў

Адзін з самых уплывовых паўночнакарэйскіх чыноўнікаў Чан Сон Тхэк адпраўлены ў адстаўку.

Дзядзька цяперашняга кіраўніка краіны Кім Чэн Ына пазбавіўся пасады віцэ-старшыні Камісіі нацыянальнай абароны КНДР, паведамляе тэлеканал YTN са спасылкай на крыніцу ў выведцы Паўднёвай Карэі.

Па некаторых дадзеных, два бліжэйшыя паплечнікі Чан Сон Тхэка былі публічна пакараныя. Прычыны такой няласкі пакуль няясныя, аднак пасля інцыдэнту Чан Сон Тхэк не з'яўляўся на публіцы, падкрэсліваюць рэпарцёры, адзначае РБК.

Адзначым, прэса называла Чан Сон Тэка другім чалавекам ва ўладзе КНДР пасля самога паўночнакарэйскага лідара. Акрамя таго, менавіта яго лічаць настаўнікам Кім Чэн Ына, дзякуючы намаганням якога апошні прыйшоў да ўлады пасля смерці свайго бацькі ў 2011г. Чан Сон Тхэк жанаты на сястры былога лідара КНДР Кім Чэн Іра.

Нагадаем, гэта не першая гучная адстаўка ў КНДР. У траўні паўночнакарэйскі лідар звольніў міністра абароны. Генерал Кім Кек Сік пакінуў пасаду, якую да гэтага моманту займаў толькі восем месяцаў. Кім Кек Сік з'яўляўся прыхільнікам жорсткай лініі ў адносінах з Паўднёвай Карэяй і ЗША. У прыватнасці, менавіта з гэтым генералам звязваюць абстрэл памежнага вострава ў Жоўтым моры ў 2010г.

Прычыны яго адстаўкі не выдаваліся, аднак палітолагі мяркуюць, што звальненне з'яўляецца наглядным сведчаннем таго, што Кім Чэн Ын вырашыў адысці ад палітыкі жорсткай канфрантацыі і нівеліраваць уплыў генералітэту старой загартоўкі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках