4 траўня 2024, Субота, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бельгіі праз туман сутыкнулася 100 аўтамабіляў

6

Больш за сто легкавікоў ды грузавікоў сутыкнулася ў трох аварыях на адной з дарог у Бельгіі, стварыўшы шматкіламетровы корак.

Пра гэта паведамляе Associated Press.

Паводле звестак экстраных службаў, адзін чалавек загінуў, больш за паўсотні трапілі ў лякарні з траўмамі рознай ступені цяжкасці, піша Lenta.ru.

Паводле папярэдняй інфармацыі, масавае ДТЗ ля горада Занэбэкэ адбылося праз кепскія варункі надвор'я: там быў шчыльны туман. Кіроўцы занадта позна заўважалі, што перад імі адбылося сутыкненне, і самі рэзаліся ў тых, хто трапіў у аварыю да іх.

Праца медыкаў ўскладнялася тым, што аўтамабілям хуткай дапамогі праз ДТЗ было складана дабрацца да раненых, а гелікоптэры праз туман не лёталі.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, раздавалі пацярпелым коўдры і цёплыя рэчы, бо тэмпература ў Бельгіі апусцілася да нулявой адзнакі.

Рух шашой часова спынены, экстранныя службы чысцяць дарогу ад пабітых аўтамабіляў, якія былі раскіданыя на трохкіламетровым адрэзку трасы.

У Бельгіі праз туман сутыкнулася 100 аўтамабіляў. Фота: EPA
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках