12 траўня 2024, Нядзеля, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце вялікагрузны аўтакран раздушыў легкавік

10

28 лістапада ў Брэсце сутыкнуліся вялікагрузны аўтакран Liebherr і легкавы аўтамабіль Renault Twingo.

У выніку ДТЗ пацярпела дзяўчына, кіроўца легкавіка, піша «Реальный Брест».

Дзяўчына, кіруючы аўтамабілем Renault Twingo паварочвала з вуліцы Папаніна на Пушкінскую, у бок цэнтра, дзе і сустрэлася, прыкладна каля 13:00, з кранам Liebherr, які рухаўся ў супрацьлеглым кірунку.

Дзяўчыне цудам удалося пазбегнуць гібелі, з нязначнымі ў дадзенай сітуацыі траўмамі (ранкі, магчыма страсенне галаўнога мозгу) яна дастаўленая ў бальніцу.

У Брэсце вялікагрузны аўтакран раздушыў легкавік. Фота: «Реальный Брест»
У Брэсце вялікагрузны аўтакран раздушыў легкавік. Фота: «Реальный Брест»
У Брэсце вялікагрузны аўтакран раздушыў легкавік. Фота: «Реальный Брест»
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках