28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ў гадзіну пік сутыкнуліся «хуткая» і Toyota Yaris

14

Учора на скрыжаванні вуліцы Харкаўскай і праспекта Пушкіна ў Менску сутыкнуліся аўтамабіль экстранай службы і хэтчбэк.

Па словах удзельніка форуму onliner.by Silivan, за рулём Toyota знаходзілася дзяўчына, яна рухалася на зялёны, калі на скрыжаванне выехала «Газэль». Ён просіць адгукнуцца відавочцаў здарэння.

У Менску ў гадзіну пік сутыкнуліся «хуткая» і Toyota Yaris . Фота: salamonovich, forum.onliner.by

«Хвілін 10 таму на скрыжаванні Харкаўская-Пушкіна хуткая з уключанымі маячкамі смачна атрымала ў бачыну.... хуткая ехала на чырвоны перыядычна сігналізуючы…» - паведамляе ўдзельнік форуму nitrat3000 (арфаграфія і пунктуацыя захаваныя).

- Мая дзяўчына за рулём Toyota Yaris рухалася па пр. Пушкіна (у напрамку пр. Жукава), - распавёў Silivan. - А «хуткая» выязджала з вул. Харкаўскай. Агляд для кірунку, па якім ехала Toyota, быў абмежаваны тымі, хто паварочваў налева. Калі дзяўчына пад'язджала да скрыжавання, загарэўся зялёны, і яна працягнула рух. Потым адбыўся ўдар. Дзякуй богу, ніхто не пацярпеў.

Па словах Silivan, на месцы засталіся трое відавочцаў: «Адзін з іх ехаў следам за Toyota. Ён сказаў, што калі б не Yaris, то напэўна урэзаўся б у «хуткую».

Хлопец просіць адгукнуцца іншых сведак ДТЗ. Паводле яго слоў, у гадзіну пік на скрыжаванні было шмат людзей, але большасць з'ехалі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках