27 красавiка 2024, Субота, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Майдан падкінулі труп пажылога мужчыны

43
На Майдан падкінулі труп пажылога мужчыны

Сталі вядомыя шакавальныя падрабязнасці смерці мужчыны каля Майдана ў Кіеве.

Відавочца смерці мужчыны каля Майдана распавёў пра тое, што яго выкінулі з аўтамабіля Renault у двухстах метрах ад гасцініцы «Украіна». Пра гэта паведамляе сайт segodnya.ua.

Сведка расказаў, што на той момант мужчына быў яшчэ жывы, але літаральна захлынаўся крывёю. Відавочца мяркуе, што пажылы чалавек не меў ніякага дачынення да гэтага мітынгу. На ім не было ніякай сімволікі, апрануты ён быў у аранжавую куртку або камізэльку.

На дадзены момант аператыўная група на Майдане скончыла працу. Прычыны смерці мужчыны высвятляюцца.

Нагадаем, сёння рана раніцай у раёне назіральнай пляцоўкі каля гасцініцы «Украіна» ў Кіеве на лесвіцы было знойдзена цела мужчыны.

Учора адзін з лідараў украінскай апазіцыі Арсень Яцанюк заявіў, што сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Клюеў і народны дэпутат ад фракцыі Партыі рэгіёнаў Уладзімір Алійнык раскрылі план па дэстабілізацыі сітуацыі. У прыватнасці, ён паведаміў, што ўлады хочуць падкінуць мёртвыя целы людзей на Майдан і гэтым справакаваць наступную хвалю супрацьстаяння.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках