28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Вільні можна будзе дабрацца на электрычцы

12
Да Вільні можна будзе дабрацца на электрычцы

БЧ і кітайская кампанія CUEC падпісалі дамову па электрыфікацыі напрамку Маладзечна - мяжа з Літвой.

Кошт праекта складзе $90 мільёнаў, піша «Інтэрфакс».

«Літаральна гадзіну таму БЧ падпісала дамову будаўнічага падраду з Кітайскай кампаніяй па экспарту і імпарту электраабсталявання (CUEC)», - паведаміў у пятніцу ў Менску начальнік БЧ Уладзімір Марозаў, адказваючы на пытанне аб выніках конкурсу па выбары падрадчыка па электрыфікацыі ўчастку Маладзечна - Гудагай - мяжа з Літвой.

Ён адзначыў, што ў конкурсе бралі ўдзел пяць кампаній, у тым ліку з Расеі, Германіі, Чэхіі. «Па выніках конкурсу перамагла гэта кампанія (CUEC)», - падкрэсліў начальнік БЧ. Марозаў нагадаў, што дадзеная кампанія з'яўляецца партнёрам па праектах па электрыфікацыі, якія рэалізуюцца ў цяперашні час

«Мы пачынаем рэалізацыю праекта па электрыфікацыі ўчастку Маладзечна - Гудагай - мяжа з Літвой і паралельна пачатыя работы на літоўскім участку (ад дзяржмяжы да Новай Вільні)», - распавёў начальнік БЧ.

Паводле яго інфармацыі, кошт праекта па электрыфікацыі беларускага ўчастка складае каля $90 млн. Марозаў удакладніў, што 85% гэтай сумы складуць крэдытныя рэсурсы, у прыватнасці Эксімбанка Кітая.

Як адзначыў кіраўнік чыгункі, «да канца 2015 года мы адкрыем рух на гэтым участку».

Участак Маладзечна-Гудагай-дзяржмяжа (80 км) з'яўляецца беларускім участкам адгалінавання Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора 9В па маршруце Кіеў-Менск-Вільня-Каўнас-Клайпеда.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках