Затрыманні перад малітвай за палітвязняў у Баранавічах
20- 10.03.2013, 10:14
Міліцыянты затрымалі выпадковых людзей напярэдадні акцыі салідарнасці.
Гэта адбылося ў Баранавічах 9 сакавіка, паведамляе прэс-служба аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».
Актывісты БХД збіраліся правесці супольную малітву за палітвязняў на адкрытай пляцоўцы, аднак каля яе іх ужо чакалі міліцыянты і людзі ў цывільным. У сувязі з гэтым было пастаноўлена правесці яе ў царкве.
Ідучы да царквы, яны заўважылі, як людзі ў цывільным затрымалі двух маладых людзей, якія не мелі ніякага дачынення да акцыі. Верагодна, іх прынялі за актывістаў БХД. Пра далейшы лёс затрыманых невядома.