6 траўня 2024, панядзелак, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыватным медцэнтрам дазволяць выдаваць бальнічныя

37
Прыватным медцэнтрам дазволяць выдаваць бальнічныя

Міністэрства аховы здароўя Беларусі прапанавала прыватнікам ад медыцыны выдаваць сваім пацыентам бальнічныя лісткі.

Як гэта будзе дзейнічаць на практыцы, піша «Рэспубліка».

«Магчымасць выдачы бальнічных ці, дакладней, правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці недзяржаўнымі медыцынскімі арганізацыямі абмяркоўваецца ўжо не першы год, - распавёў Іван Рыжко, начальнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі. - Тут мы ў першую чаргу думаем пра пацыента. У яго павінен быць выбар. І дазвол на права выдачы бальнічных - яшчэ адзін крок па забеспячэнні даступнасці медыцынскай дапамогі».

Перш чым дазволіць камерцыйным медыцынскім арганізацыям выдаваць бальнічныя, неабходна вырашыць некаторыя юрыдычныя нюансы. Існуючая нарматыўна-прававая база дазваляе выдаваць бальнічны толькі дзяржаўным установам. І каб дазволіць гэта рабіць прыватнікам, у яе трэба ўнесці змены і дапаўненні. Сёння гэтым займаецца Міністэрства аховы здароўя. І, па словах спецыяліста, у бліжэйшы месяц усе дакументы будуць падрыхтаваныя.

«Таксама будзе распрацаваны новы дакумент - пастанова Міністэрства аховы здароўя аб парадку атрымання дазволу недзяржаўнымі арганізацыямі, - працягвае Іван Рыжко. - Выдаваць лісткі непрацаздольнасці камерцыйныя цэнтры змогуць не ва ўсіх выпадках. Звычайна бальнічны выдаецца па сямі пазіцыях: у выпадку траўмы, каранціну, пратэзавання, па хваробе, па цяжарнасці, па доглядзе за хворым і для санаторна-курортнага лячэння. Прыватныя тэрапеўты змогуць выдаваць бальнічныя толькі па трох: па хваробе, па траўме і па доглядзе за хворым. І на любы тэрмін - хоць на 5, хоць на 120 дзён - да поўнага акрыяння або моманту наступлення стойкай непрацаздольнасці. Пакуль гаворка ідзе пра буйныя цэнтры».

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках