6 траўня 2024, панядзелак, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Серабранцы п'янага сантэхніка затрымлівала міліцыя з аўтаматамі

46
У Серабранцы п'янага сантэхніка затрымлівала міліцыя з аўтаматамі

Слесар-сантэхнік адной з менскіх ЖЭС, які спышаўся на выклік, атрымаў тры адміністрацыйныя пратаколы: за парушэнне ПДР, знаходжанне ў нецвярозым стане і дробнае хуліганства.

Як распавёў агенцтву «Менск-Навіны» намеснік камандзіра 2-й роты палка ППСМ ГУУС Менгарвыканкама Іван Ванецкі, супрацоўнік ДАІ заўважыў на вуліцы Пляханава рабочага, які перабягаў праезную частку па-за пешаходным пераходам, і запатрабаваў, каб той спыніўся. Аднак парушальнік толькі прыбавіў хуткасць і завярнуў у двор жылых дамоў. Супрацоўнік ДАІ пайшоў за мужчынам. Заўважыўшы пагоню, уцякач кінуў сумку з інструментамі і мабільнік, а сам знік за дзвярыма падвала адной са шматпавярховак і не паддаваўся ні на якія ўгаворы выйсці адтуль.

Міліцыянт блакаваў выхад і выклікаў па радыёстанцыі падмогу, паколькі быў упэўнены, што нагнаў злодзея. Дарэчы, кінутая сумка была даверху набітая інструментамі.

Патрульныя і супрацоўнікі групы затрымання аддзела Дэпартамента аховы Ленінскага раёна сталі прачэсваць падвал.

«У адным з куткоў, за трубой, і прытаіўся ўцякач. Пакідаць сховішча ён не збіраўся. Калега ўзяў яго за руку і паспрабаваў выцягнуць, але той раптам закрычаў: «Без бою не здамся!», і накінуўся на нас з кулакамі», - успамінае Іван Ванецкі.

Аднак 30-гадовы сантэхнік ўсё ж быў затрыманы. Як высветлілася, у дачыненні да гэтага менчука раней было складзена паўтара дзесятка пратаколаў за парушэнні ПДР, 3 з іх - у гэтым годзе. Прычым большасць штрафаў слесар-сантэхнік плаціў менавіта за пераход дарогі ў неналежных месцах.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках