3 траўня 2024, Пятніца, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве забаранілі Дзень Волі

15
У Магілёве забаранілі Дзень Волі

Магілёўскія ўлады не дазволілі святкаваць Дзень Волі. Прычына адмовы ў тым, што мерапрыемства не ўключана ў гадавы план.

Такі адказ дала магілёўскім дэмакратам начальнік аддзела ідэалогіі мясцовага гарвыканкама Ала Галушка, перадае «Еўрарадыё».

10 сакавіка трое актывістаў дэмакратычнага руху Магілёва - Юрый Новікаў, Зміцер Салаўёў і Сяргей Фамін - падалі заяўку на правядзенне гулянняў у цэнтры горада з танцамі, песнямі і чытаннем вершаў. Актывісты хацелі, каб улады таксама далучыліся да святкавання 95-й гадавіны абвяшчэння БНР.

Адмову ў правядзенні святочных гулянняў у цэнтры горада Юрый Новікаў назваў дзікасцю. Паводле яго слоў, так можа сябе паводзіць толькі ўлада, якая не памятае свайго роду і племені.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках