3 траўня 2024, Пятніца, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івонка Сурвіла: Дні ўзурпатара палічаныя

24
Івонка Сурвіла: Дні ўзурпатара палічаныя

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з Днём Волі.

Прыводзім тэкст віншавання:

«Дарагія Суродзічы!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, віншую Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, угодкамі таго слаўнага 25-га Сакавіка 1918 году, калі наш народ абвесьціў незалежнасьць сваёй дзяржавы. У той памятны год, мы афіцыйна перасталі быць абарыгенамі Паўночна-Заходняга Краю Расейскай Імпэрыі ды сказалі сьвету, што мы – і толькі мы – маем права гаспадарыць на нашай – спрадвечна нашай – зямлі.

Заняло праўда яшчэ больш за 70 гадоў цяжкога змаганьня, пакуль Беларусь сталася сувэрэннай Рэспублікай. Але сёньня, ня гледзячы на здраднікаў, якія перахапілі ўладу, ня гледзячы на змушанае маўчаньне, Беларусь жыве – жыве ў супраціве гвалту над свабодай, над правамі чалавека і нацыі.

Так як мы калісь з году ў год пацяшалі сябе, што ніводная імпэрыя ня вечная і што «загляне сонца і ў наша ваконца», сёньня мы таксама ведаем, што дні ўзурпатара палічаныя і ні яму ні ягоным спонсарам ня ўдасца ўжо сьцерці Беларусь з карты сьвету.

Беларусы — народ цярплівы. Мы цэнім жыцьцё, але мы не рабы. Няхай дыктатар ня думае, што памяркоўнасьці і цярплівасьці беларусаў няма канца.

Наш народ ня раз выходзіў «шчыльнымі радамі» бараніць сваю зямлю. З Божай дапамогай, ён і гэтым разам абароніць жыцьцё рэспублікі сваёй!

Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках